• Thursday , 19 December 2024

Беларускі Смаленск, Пуцін пужае Захад і «ястраб» Трампа. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

У выданні – памяць пра адну даўніх беларускіх сталіцаў, атака на Скрыпаля і аванс «ястрабаў» Трампа на вяршыню вонкавай палітыкі ЗША.

Смаленск – былая сталіца Беларусі. Хто памятае пра гэта?

Смаленск – некалі ўсходні бастыён Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Горад, за які нашыя продкі сотні гадоў змагаліся супраць суседняй дзяржавы з Усходу. У выніку больш за тры стагоддзі таму Смаленск захапілі маскоўцы. Аднак беларуская спадчына жыве там і сёння. Каб давесці гэта, за ўсходнюю мяжу выправіліся Зміцер Міцкевіч ды Ігар Кулей.

«Для Пуціна на выбарах галоўнае – не дапусціць масавых пратэстаў»

Як гэта зрабіць? Чаму Расея парушае міжнародныя правілы гульні, атакуючы Вялікую Брытанію хімічнаю зброяй? Інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з палітолагам Валерыяй Касцюговаю.

Таксічная дыпламатыя Крамля

Урад Вялікай Брытаніі мяркуе, што Расея атакавала яе грамадзянаў хімічнаю зброяй. Гаворка пра атручванне баявым газам «Навічок» на поўдні Англіі, у выніку чаго ў коме застаецца былы палкоўнік выведкі Расеі ды ягоная дачка, а дзясяткі выпадковых людзей параненыя. Упершыню ў гісторыі Маскву вінавацяць у хімічнай атацы на тэрыторыі дзяржавы NATO. Да чаго гэта прывядзе? Разбіраўся Дзяніс Дзюба.

«Галоўная мэта – запужаць патэнцыйнага праціўніка»

Што расейцы сказалі газавай атакаю супраць грамадзянаў Вялікай Брытаніі? Што тут новага, што ясна, а што не? Ці ад гэтага можа пачацца вялікая вайна? Інтэрв’ю з Вітальдам Радкевічам, галоўным адмыслоўцам у справах Расеі ў варшаўскім урадавым аналітычным Цэнтры ўсходніх даследаванняў.

«Ястрабы» Трампа распасціраюць крылы. Што гэта значыць для беларусаў і расейцаў?

Высокія чыноўнікі Вашынгтону пры ўладзе Доналда Трампа змяняюцца рэгулярна, мясцовыя медыі задаюцца пытаннем: ці гэта адбываецца не зачаста? Але гэтым разам на вяршыню вонкавай палітыкі Злучаных Штатаў трапілі гэтак званыя ястрабы – прыхільнікі больш жорсткай пазіцыі ЗША ў дачыненні замежных праблемаў. Што гэта можа азначаць для Беларусі і свету – Усевалад Шлыкаў.

 

Related Posts

Leave A Comment

You must be logged in to post a comment.